У суботу ў Беларусі будзе да +25 градусаў
- 28.06.2019, 21:54
- 7,606
Ападкаў не чакаецца.
У Менску 29 чэрвеня захаваецца ўмерана цёплае надвор'е без ападкаў, але з парывістым ветрам, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У сталіцы будзе воблачна з праясненнямі, імавернасць ападкаў складзе 5-10%. Слупок тэрмометра ў дзённы час пакажа не вышэй за +20°C, захаваецца парывісты вецер паўночна-заходняга напрамку да 14 м/с.
На тэрыторыі Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, ападкаў не чакаецца. Ва ўсіх рэгіёнах будзе ветрана, месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе: у Віцебску і Магілёве - +17... +19°C, у Гомелі - 18... +20°C, у Горадні - 21... +23°C, у Берасці - 23... +25°C.