24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Поклад: Менскае «Дынама» як бы пачынае працаваць наноў

1
Юры Поклад: Менскае «Дынама» як бы пачынае працаваць наноў
ЮРЫ ПОКЛАД
ФОТА: ТРЫБУНА

Спартовы дырэктар менскага «Дынама» Юры Поклад выказаўся пра планы развіцця клуба.

Інтэрв'ю выйшла ў «Спартовай Панараме».

– Як кіроўнае звяно, так і трэнерскі штаб пачалі працу не з пачатку сезону, таму перш за ўсё ўсім нам трэба разабрацца, якая ў нас сітуацыя. Ацаніць рэзерв, зразумець, наколькі ягоныя прадстаўнікі перспектыўныя і канкурэнтаздольныя, ці падыходзяць пад тую мадэль гульні, якую будзе прапаведаваць Сяргей Віталевіч. Гэта важна. Можа быць шмат праблемаў. Так што справа тут за Гурэнкам, бо ацэньвае ён. З іншага боку, у клуба павінна быць генеральная лінія ў пытанні развіцця.

Сёння пра гэта трэба думаць, але цяпер гэта не прыярытэтная задача. Папросту няма часу. На парадку дня адказы на больш асноватворныя, глабальныя пытанні, якія тычацца функцыянавання ЗАТ. З маладымі хлопцамі з дубля ўжо вядзецца праца – сустракаемся, размаўляем. Шмат каму будуць палепшаныя ўмовы працоўных стасункаў.

– Тады праясніцца, з чым трэба разабрацца ў першую чаргу? Стабілізаваць фінансаванне?

– Дакладна так. Ды і ўвогуле, клуб як бы пачынае працаваць нанова. Змена ўласніка не магла не адбіцца на ўсіх унутраных працэсах ФК «Дынама». Маніторынг спонсараў, разуменне ўласных магчымасцяў і гэтак далей – усё гэта справы цяперашняга дня. Магу сказаць, што офіс клуба пераязджае з праспекта Пераможцаў на стадыён «Дынама». Разумеем важнасць вяртання клуба ў свой куток. Усім гэтым трэба займацца, і развязаць імгненна ўсё гэта немагчыма, – сказаў Поклад.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках