19 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай Радзе Украіны з'явяцца сэнсарныя кнопкі галасавання

4
У Вярхоўнай Радзе Украіны з'явяцца сэнсарныя кнопкі галасавання

Гэтая мера закліканая перамагчы «кнапкадаўства» ва ўкраінскім парламенце.

Найбліжэйшым часам у парламенце Украіны мяркуецца запусціць у працу спецыяльную «сэнсарную кнопку», якая не дасць магчымасці народным дэпутатам галасаваць за сваіх калег. Пра гэта ў інтэрв'ю «5 канала» сказаў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, адказваючы на пытанне, калі парламент Украіны пазбавіцца ад праблемы «кнопкадаўства», паведамляе unian.net.

Ён адзначыў, што гэтага яшчэ не паспелі зрабіць праз прызначаныя на 21 ліпеня пазачарговыя выбары ў парламент, але апарату Вярхоўнай Рады ўжо даручана развязаць усе тэхнічныя пытанні, каб устанавіць хоць бы сэнсарную кнопку. «І я спадзяюся, што апарат знойдзе ўсе патрэбныя механізмы, у той перыяд, калі не будзе сесіі, - паміж 11 ліпеня і першым пасяджэннем новага склікання, каб гэты перыяд быў максімальна выкарыстаны, каб у зале правесці пераабсталяванне», - сказаў Парубій.

Старшыня ВР выказаў надзею, што «да канца гэтай кадэнцыі сэнсарная кнопка і персанальнае галасаванне будзе ўведзенае», і дадаў, што выдасць адпаведнае распараджэнне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках