Чатырохразовы чэмпіён Беларусі ў складзе «Нёмана» прадоўжыць кар'еру ў Румыніі
1- 5.07.2019, 16:59
- 7,553
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM
Хакеіст Максім Саманькоў стаў гульцом «Чыксерэды».
Беларускі галкіпер Максім Саманькоў (1989) упершыню ў кар'еры падаўся на легіянерскі хлеб. 29-гадовы брамнік дасягнуў дамоўленасці аб кантракце з румынскай «Чыксерэдай» з горада Меркура-Чук, якая выступае ў адкрытым чэмпіянаце Вугоршчыны (Erste Liga), піша pressball.by.
Цягам апошніх сямі гадоў выхаванец наваполацкага хакея выступаў за «Нёман», у складзе якога стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама ўладальнікам Кантынентальнага кубка.
Таксама ў актыве Саманькова значыцца два таварыскія матчы ў складзе нацыянальнай каманды Беларусі.
Да «Чыксерэды» галкіпер далучыцца 15 жніўня.