18 красавiка 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парадны агратрэш

12
Парадны агратрэш

Эстэтыка масавых мерапрыемстваў у Беларусі балансуе на мяжы блюзнерства.

Святкаванне 3 ліпеня і 75-й гадавіны вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як звычайна, не абышлося без прыкмет таго дзіўнага стылю, які беларусы звычайна называюць «агратрэш», прычым «трэш» у гэтым слове відавочна паказвае на тое, што атрымалася ў выніку, а «агра» - на тое, чаму так атрымалася. Гаворка ідзе пра ўсё смешнае, безгустоўнае і нізкапробнае, што, на жаль, прысутнічае ў нашым жыцці не толькі ў святы, але і ў будні, паведамляе «БелГазета».

Самае папулярнае святочнае фота ў жанры «агратрэш» - з Ліды, дзе ва ўрачыстай працэсіі сярод іншага па галоўнай вуліцы правялі чалавека, убранага ў форму афіцэра СС, з павязкай, упрыгожанай выявай свастыкі. Убраны эсэсавец быў за рукі прывязаны да воза, што, мабыць, сімвалізавала гістарычнае фіяска нацызму.

Меней ярка, але таксама арыгінальна глядзіцца знаходка гомельскіх рэжысёраў культмасавага мерапрыемства, якія ўпрыгожылі святочную праграму эпізодам затрымання спецназам тэрарыстаў, якія прыехалі на пазадарожніку ў хустках-арафатках і кедах. Будзем думаць, што гэта такая гістарычная рэканструкцыя, якая дэманструе прысутнасць у шэрагах разбітай пры вызваленні Беларусі ў 1944г. нямецкай групы армій «Цэнтр» дыверсійных падраздзяленняў ІДІЛ. Дадатковую пікантнасць відовішча надае тое, што затрымлівалі тэрарыстаў спецназаўцы адзетыя ў камуфляж, які імітуе густую лясную расліннасць, хоць справа была не ў лесе ці ў полі, а на асфальце.

Упэўненае трэцяе месца ў рэйтынгу святочнага агратрэшу заняў клуб Relax з Гародні, што размясціў у сацсетках калектыўнае фота супрацоўніц (стрыптызёрак, мяркуючы з убораў) на фоне танка мясцовага мемарыялу «Курган Славы», дзе звычайна праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. «Дзень Незалежнасці ў Gentlemen's club Relax! Усіх чакаем!» - падпісалі фота супрацоўнікі клуба.

У адказ на просьбу журналістаў Onliner.by патлумачыць значэнне святочнага здымка ў клубе адказалі: «Мы цалкам падтрымліваем палітыку, якая праводзіцца Лукашэнкам. Мы радыя ўсім святам, ганарымся за сваю краіну. Разумейце як хочаце».

Нас таксама не можа не радаваць, што ў Лукашэнкі такая «магутная сацыяльная падтрымка». Але з эстэтыкай масавых мерапрыемстваў нешта трэба рабіць: калі раней яна балансавала на мяжы прыстойнасці, то цяпер відавочна перайшла гэтую мяжу і балансуе на мяжы блюзнерствам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках