Прэзідэнт Ірана едзе ў Нью-Ёрк
3- 20.09.2026, 18:07
- 1,888
Ён збіраецца прадставіць пазіцыю краіны ў канфлікце з ЗША.
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян плануе ў найбліжэйшыя дні адправіцца ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамляе агенцтва Mehr.
«Чакаецца, што Пезешкіян выступіць на ГА ААН і выкладзе пазіцыю Ірана па міжнародных пытаннях, у прыватнасці, па амерыканска-ізраільскай вайне супраць Ірана», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэзідэнт таксама правядзе шэраг сустрэч з лідэрамі іншых краін на палях ГА ААН.