20 верасня 2026, Нядзеля, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кенійская бегунка Нгетыч пабіла сусветны рэкорд у паўмарафоне

Кенійская бегунка Нгетыч пабіла сусветны рэкорд у паўмарафоне
Агнэс Нгетыч
Фота: Athletics Africa

25-гадовая спартсменка на адну секунду пераўзышла папярэдняе дасягненне.

Кенійка Агнэс Нгетыч устанавіла новы сусветны рэкорд на паўмарафонскай дыстанцыі (21,1 км).

На чэмпіянаце свету па шашэйным бегу ў Капенгагене 25-гадовая Нгетыч паказала вынік 1 гадзіна 5 хвілін 15 секунд.

Папярэдняе дасягненне ў паўмарафоне ў чыста жаночым забегу (без мужчын-пэйсмэйкераў) належала яе суайчынніцы Перэс Джэпчырчыр (1:05.16) і было ўстаноўлена 17 кастрычніка 2020 года.

Нгетыч у студзені 2024 года ў Валенсіі стала першай жанчынай у гісторыі, якая выбегла з 29 хвілін на шашы або стадыёне на дыстанцыі 10 км у змешаным забегу (28.46). Акрамя таго, у красавіку 2025 года Нгетыч устанавіла сусветны рэкорд (29.27) на 10 км на шашы (для забегаў, дзе ўдзельнічалі толькі жанчыны).

Нгетыч — трохразовая чэмпіёнка свету па кросе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках