16 жнiўня 2026, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць Рауля Кастра

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць Рауля Кастра

Санкцыі ўведзеныя за падтрымку дыктатара.

ЗША ўвялі санкцыі супраць лідара Камуністычнай партыі Кубы Рауля Кастра і яго дзяцей праз падтрымку дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента, паведамляе «Новое время».

Санкцыі ў дачыненні да Кастра і чатырох яго дзяцей уводзяцца «за яго дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека» на Кубе і ў Венесуэле.

«Будучы першым сакратаром ЦК Кампартыі Кубы, Рауль Кастра ажыццяўляе нагляд за сістэмай, якая адвольна затрымлівае тысячы кубінцаў і цяпер утрымлівае больш за 100 палітычных зняволеных», - гаворыцца ў заяве.

У Вашынгтоне падкрэсліваюць, што Кастра нясе адказнасць за палітыку Кубы ў падтрымцы рэжыму Мадура «з дапамогай гвалту, запалохвання і рэпрэсій».

«Дзейнічаючы ў каардынацыі з вайскоўцамі і супрацоўнікамі спецслужбаў, якіх кантралюе Мадура, служачыя кубінскіх сіл бяспекі датычныя да грубых парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў у Венесуэле, уключаючы катаванні», - заявілі ў Дзяржаўным дэпартаменце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках