16 жнiўня 2026, Нядзеля, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дызайнерка мэблі ператварыла ўкраінскую кампанію ў вытворцу дальнабойных дронаў

1
Дызайнерка мэблі ператварыла ўкраінскую кампанію ў вытворцу дальнабойных дронаў
Ірына Тэрэх
Фота: Fire Point

Цяпер гэта найбуйнейшая прыватная абаронная кампанія Украіны.

34-гадовая Ірына Тэрэх, яшчэ некалькі гадоў таму займалася дызайнам мэблі, узначаліла Fire Point — найбуйнейшую прыватную абаронную кампанію Украіны. Цяпер яна адначасова займае пасады генеральнага і тэхнічнага дырэктара прадпрыемства, дзе працуюць каля 7 тысяч чалавек, а гадавая выручка перавышае $1 млрд, піша The Wall Street Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Кампанія выпускае дальнабойныя беспілотнікі і ракеты, якія Украіна выкарыстоўвае для ўдараў па расійскай ваеннай і энергетычнай інфраструктуры.

Шлях Тэрэх у абаронную прамысловасць пачаўся пасля расійскага абстрэлу пад Бучай у 2022 годзе. Спачатку яна займалася валанцёрскай дапамогай, а потым атрымала прапанову далучыцца да Fire Point ад заснавальніка кампаніі Дзяніса Штылермана.

Не маючы досведу ў ракетабудаванні, Тэрэх хутка асвоіла новую сферу і прапанавала змяніць вытворчы працэс. У выніку час вырабу крыла аднаго з дронаў удалося скараціць з шасці дзён да 2,5 гадзіны.

Флагманскі беспілотнік FP-1 здольны пераадольваць да 3 380 км, а ў 2024 годзе кампанія выпрабавала крылатую ракету FP-5 «Фламінга» з баявой часткай масай каля 1 130 кг.

«Дакладная зброя — неабходны інструмент стрымлівання агрэсіі», — заявіла Тэрэх, тлумачачы ролю прадукцыі кампаніі ў вайне.

Пры гэтым Fire Point не вызначае мэты для ўдараў па тэрыторыі Расіі — гэта робіць украінскае вайсковае камандаванне.

Тэрэх таксама дамагаецца павелічэння колькасці жанчын у абароннай галіне і заяўляе, што ў яе кампаніі ўдалося ліквідаваць разрыў у аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках