У Крыму разнеслі «Бастыён», з якога расіяне білі «Оніксамі» і «Цырконамі»
1- 16.08.2026, 12:21
- 1,800
Гэты берагавы комплекс — дэфіцытнае і дарагое ўзбраенне.
Сілы абароны нанеслі ўдар па пазіцыях расійскага берагавога ракетнага комплексу «Бастыён» у акупаваным Крыме. Менавіта з гэтай устаноўкі расіяне запускалі па Украіне ракеты «Онікс» і «Цыркон».
Пра гэта паведамілі у прэс-службе Ваенна-марскіх сіл ЗСУ.
Паведамляецца, што ўначы на 16 жніўня сілы і сродкі ВМС ЗСУ паразілі пускавыя пазіцыі і месца дыслокацыі берагавога ракетнага комплексу «Бастыён» у часова акупаваным Крыме.
«У выніку ўдару праціўніку нанесены значныя страты ў узбраенні і жывой сіле. Канчатковыя страты ворага ўдакладняюцца», — заявілі украінскія вайскоўцы.
Як падкрэслілі ў ВМС, берагавы ракетны комплекс «Бастыён» — гэта дэфіцытнае і дарагое ўзбраенне, з дапамогай якога расійскія акупанты абстрэльваюць паўднёвыя і іншыя рэгіёны Украіны звышгукавымі ракетамі «Онікс» і гіпергукавымі ракетамі «Цыркон».