16 жнiўня 2026, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коул абвясціў пра хуткае вызваленне палітвязняў у Беларусі

Коул абвясціў пра хуткае вызваленне палітвязняў у Беларусі

Спецпрадстаўнік Трампа сцвярджальна адказаў на пытанне.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коул адказаў кароткім «так» на пытанне карыстальніцы сацыяльнай сеткі Х Яны Кавалёвай: «Паважаны спадар Коул, ці можам мы спадзявацца на вызваленне палітвязняў у бліжэйшай будучыні?»

Заочны дыялог адбыўся ў ноч на 16 жніўня, паведамляе «Позірк».

26 ліпеня Кавалёва звярнулася да Коула з просьбай дапамагчы яе брату Іллі Верамееву і «ўсім палітвязням у Беларусі». Адрасат не адрэагаваў (Верамееў у жніўні 2022-га быў асуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі за паведамленні ў тэлеграм-чатах, якія сталі рэакцыяй на поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну; на момант затрымання яму было 18 гадоў; паводле звестак праваабаронцаў, цяпер утрымліваецца ў штрафным ізалятары).

Апошні раз Коул быў у Мінску ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў, з якіх толькі 15 былі высланы за мяжу, як гэта было з усімі астатнімі, каго выпускалі па выніках перамоваў з Вашынгтонам (за выключэннем Мікалая Статкевіча). Узамен ЗША адмянілі некаторыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся шматбаковы абмен «5 на 5». Сярод вызваленых быў палітвязень, беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках