16 красавiка 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падолела маскоўскі «Спартак»

4
Менскае «Дынама» падолела маскоўскі «Спартак»

Менчукі перапынілі няўдалую серыю.

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Спартак» у гасцях саступіў менскаму «Дынаму» з лікам 3:4. Папярэднія тры матчы «зубры» прайгравалі з аднолькавым лікам - 1:5, паведамляе pressball.by.

ДЫНАМА Мн - СПАРТАК - 4:3 (1:1, 2:1, 1:1)

ДЫНАМА: Талапіла (Тэйлар, 47.33); Мароў - Гатавец, Дадонаў - Кітараў - Паўловіч; Знахаранка - Дастанка, Мартынаў - Спунер - Прынс; Граньяні - Яроменка, Паўленка - Парэ - Грэцкі; Дзянісаў - Драздоў, А. Касціцын (к) - Дзямко - Стэфановіч.

СПАРТАК: Гудачак (Бяспалаў, 41.59); Віклунд - І.Вішнеўскі, Фёдараў - Ганзл - Ніканцаў (к); Куцейкін - Д.Вішнеўскі, Карсумс - Зубаў - Даўгавіньш; Ганчароў - Мусін, Цыплакоў - Юнькоў - Хахлачоў; Кокараў - Аркалаў - Галімаў; Трышын.

Шайбы: 1:0 - Мартынаў (Спунер, Мароў, 5.31). 1:1 - Зубаў (І.Вішнеўскі, Фёдараў, 15.07 - бол.). 1:2 - Ганзл (Фёдараў, Ніканцаў, 20.18). 2:2 - Прынс (Граньяні, Спунер, 30.29 - бол.). 3:2 - Дадонаў (Драздоў, Знахаранка, 36.40). 4:2 - Кітараў (41.59 - мен.). 4:3 - Даўгавіньш (Фёдараў, Зубаў, 52.54 - бол.).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках