25 красавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-мэнэджэр «Трайпла» прапануе $ 500 за інфармацыю пра «Мэрсэдэс» Чыжа

15
Экс-мэнэджэр «Трайпла» прапануе $ 500 за інфармацыю пра «Мэрсэдэс» Чыжа
Иллюстрационное фото

У «Трайпле» зноў сваркі.

Мікалай Чукісў змясціў аб'яву ў сацыяльнай сеты. Ён ахвочы заплаціць 1000 рублёў за ўсякую інфармацыю аб месцы знаходжання аўтамабіля маркі «Мэрсэдэс Бэнц», які належыць Юрыю Чыжу, піша «Салiдарнасць».

Са слоў аўтара аб'явы, апошні раз аўтамабіль бачылі блізу месяц таму каля гарналыжнага комплексу «Лагойск».

Чукісаў мяркуе, што самаход можа знаходзіцца як у Беларусі, так і ў Маскве. Імаверна ўбачыць аўтамабіль ля аэрапортаў Дамадзедава або Шарамеццева.

«Уладальнік хавае аўтамабіль і перашкаджае выкананню пастановы аб прымусовым буксіраванні аўтамабіля на ахоўную стаянку, - паведаміў Мікалай Чукісаў. - Узнагарода будзе выплачана толькі адной асобе і толькі адзін раз пасля паведамлення праз тэлефон +375 29 6916289 або іншым чынам інфармацыі пра месца знаходжання аўтамабіля і пацвярджэння факта пастаноўкі самахода праваахоўнікамі на стаянку».

Нагадаем, у студзені ў судзе Лагойскага раёна пачаўся разгляд пазову «Трайпла» да былога топ-мэнэджэра кампаніі Мікалая Чукісава і ягонай былой жонкі Іны Чукісавай. Кампанія, асноўным уладальнікам якой з'яўляецца Юрый Чыж, спрабуе давесці факт нікчэмнасці ўгоды продажу дома ў Лагожаску паміж Чукісавым і ягонай былой жонкай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках