5 траўня 2024, Нядзеля, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі расце войска жабракоў

15
У Расеі расце войска жабракоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ТАСС

Нават Расстат зафіксаваў далейшы рост жабрацтва ў Расеі.

«Прарыў» расейскай эканомікі да сусветных тэмпаў росту і тэхналагічнай рэвалюцыі пачаўся з далейшага павышэння ўзроўню беднасці ў краіне, піша сайт finanz.ru.

Насуперак «травеньскім указам» прэзідэнта, які патрабуе ўдвая скараціць войска жабракоў да 2024 года, паводле вынікаў студзеня-верасня ўзровень беднасці працягнуў расці, паведаміў яшчэ ў панядзелак Расстат.

За 9 месяцаў доля грамадзян РФ з даходамі ніжэй пражытачнага мінімуму павялічылася з 13% да 13,1%, або на 100 тысяч чалавек.

На пачатак чацвёртага квартала 19,2 млн расейцаў жылі на суму, меншую за афіцыйны «парог галечы», усталяваны на ўзроўні 11942 рублі для працаздольнага насельніцтва, 9090 рублёў для пенсіянераў і 10838 рублёў для дзяцей.

Беднасць у Расеі перавышае леташнія паказчыкі ўвесь год, вынікае са звестак Расстата: за першы квартал яна склала 14,3% (супраць 13,9%), за паўгода - 13,5% (супраць 13,3%), за 9 месяцаў 13,1% супраць 13%.

Статыстыка працягвае заставацца галаўным болем для чыноўнікаў, у якіх трашчыць па швах план дасягнення нацыянальных мэтаў развіцця, падпісаны ў траўні прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Згодна з планам, ужо сёлета ўзровень беднасці трэба было знізіць да 12%.

У жніўні Мінэканамразвіцця ўдакладніла прагноз, прызнаўшы, што атрымаць лічбу ніжэй за 12,5% не атрымаецца. Зрэшты, і гэты прагноз быў занадта аптымістычным: на канец верасня фактычная лічба была большая на 900 тысяч чалавек.

Узровень суб'ектыўнай беднасці тым часам яшчэ вышэйшы: паводле звестак Расстата, на канец чэрвеня 49,4% расейцаў скардзілася, што могуць дазволіць сабе толькі ежу і адзенне. Кожная сёмая сям'я знаходзілася ў становішчы, блізкім да казарменнага, калі ўсе прыбыткі сыходзяць толькі на прадукты харчавання.

У сярэднім расейцы, паводле звестак Расстата, выдаткоўваюць на ежу 5,5 тысячы рублёў у месяц. Гэта 180 рублёў, або 2,8 даляра ў дзень. У тыповай сям'і на ежу сыходзіць 31% даходаў - утрая больш, чым у Вялікабрытаніі (10%), Нідэрляндах (10,6%), Ірландыі або Нарвегіі (менш за 12%). Адчуць змены да лепшага ў сваім жыцці расейцы змогуць пасля рэалізацыі нацыянальных праектаў, якія разлічаны да 2024 года, заявіў 26 снежня прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Да апытання УЦВГД, у якім 60% грамадзян назвалі адыходзячы год цяжкім і дрэнным як для сябе, так і для краіны, трэба ставіцца «з вядомым допускам», бо ў ім прысутнічае «ладная доля» эмоцый, заявіў Пяскоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках