5 траўня 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пінскдрэву» давялося апраўдвацца за закрыццё запалкавай фабрыкі

17
«Пінскдрэву» давялося апраўдвацца за закрыццё запалкавай фабрыкі
ФОТА: БЕЛТА

Яшчэ ў снежні быў апошні працоўны дзень на знакамітай запалкавай фабрыцы.

Толькі сёння раніцай СМІ распавядалі пра тое, што Пінск ужо не той: 27 снежня быў апошні працоўны дзень на знакамітай запалкавай фабрыцы, піша «Онлайнер». Плакалі работнікі з шматгадовым стажам, іх семейнікі і проста неабыякавыя людзі. Да вечара з'явілася тлумачэнне ад «Пінскдрэва». Між іншым, холдынгавая кампанія паабяцала наладзіць вытворчасць корпуснай мэблі на плошчах рэструктурызаванай запалкавай фабрыкі.

«Вытворчасць запалак стала нерэнтабельнай, попыт на іх упаў. У верасні работнікаў запалкавай фабрыкі (356 чалавек) папярэдзілі, што яна будзе рэструктурызаваная. Пагутарылі з кожным, прапанавалі пераход з навучаннем на іншыя вытворчасці. Такой магчымасцю скарысталіся блізу 200 чалавек. З 3 студзеня яны як вучні будуць выконваць новую працу і тры месяцы атрымліваць сярэдні заробак па «запалцы». Упэўненыя, на працягу двух-трох месяцаў гэтыя работнікі выйдуць на нормы па новых спецыяльнасцях», - сказаў Мікалай Трушко. Асобным загадам 14 чалавек (у асноўным перадпенсійнага ўзросту) аформлены на іншыя прадпрыемствы холдынгу без навучання.

З прапанаванымі ўмовамі не пагадзіліся 65 чалавек: хтосьці наважыў не працягваць кантракт, з іншымі спынены працоўныя стасункі на пагадненні бакоў. «Гэтыя людзі самастойна знайшлі сабе працу. На запалкавай фабрыцы яшчэ лічацца 29 жанчын, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Перавядзём іх з папярэдняй згоды на іншыя прадпрыемствы «Пінскдрэва». Вакансій дастаткова», - падкрэсліў дырэктар працы з персаналам.

Працаўнікоў уладкавалі на 18 прадпрыемстваў холдынгу. Большасць людзей перайшлі на Гарадзішчанскую мэблевую фабрыку, лесапільны і фанерны заводы, фабрыку мяккай мэблі, экспартнай мэблі, фабрыку крэслаў, службу пагрузкі і ў пазаведамасную ахову. Пры гэтым запалкавая фабрыка працягвае працаваць, у аддзеле нарыхтоўкі шпону працуе 21 чалавек. Пра тэрміны спынення яе дзейнасці не паведамляецца. На вызваленых плошчах наладзяць вытворчасць корпуснай мэблі, у першую чаргу крэслаў.

«Пытанне рэструктурызацыі запалкавай фабрыкі знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтве Пінскага гарвыканкама. Адміністрацыі прадпрыемства было даручана правесці інфармацыйна-тлумачальную працу з кожным работнікам фабрыкі, сачылі за сітуацыя з далейшым працаўладкаваннем людзей. Скаргаў з гэтай нагоды нам не паступала», - паведамілі ў гарвыканкаме.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках