19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў

6
У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў
ФОТА З САЙТА: BAJ.BY

Міхаілу Аршынскаму і Змітру Лупачу далі кожнаму 10 сутак арышту.

У панядзелак, 11 траўня, прайшлі суды над затрыманымі ў выходныя і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, каго судзяць у Магілёве, – праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.

Міхаілу Аршынскаму далі 10 сутак арышту. Гэта яшчэ не ўсё, таму што заўтра журналіст чакае суда паводле іншай справы.

Раніцай у судзе Глыбоцкага раёна пачаліся судовыя працэсы. Журналіста-фрылансера Змітра Лупача, які ўтрымліваўся ў ІЧУ ўсе выходныя, абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП).

Як паведамляе БАЖ, суддзя Зміцер Тарасевіч агучыў, што Змітра Лупача судзяць паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП – за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Але Зміцер Лупач заявіў хадайніцтва, каб яго судзілі адразу паводле двух артыкулаў: таксама і паводле артыкула 23.34 КаАП – паводле абвінавачвання за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Журналіст таксама заявіў яшчэ адно хадайніцтва: ён хацеў пазнаёміцца са справай і папрасіў на гэта сем хвілінаў. Суддзя прызначыў перапынак на дзесяць хвілінаў. Пасля перапынку Зміцер Лупач агучыў новае хадайніцтва пра заключэнне дамовы з адвакатам з Віцебска або Менска. На што суддзя Зміцер Тарасевіч спачатку сказаў, што ў такім выпадку суд перанясецца на сераду. Але потым абвесціў перапынак: паведаміў, што на гэта ён журналісту дае некалькі гадзінаў. Працэс прадоўжыўся а 16-й. У выніку Змітра Лупача асудзілі на 10 сутак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках