20 траўня 2026, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паставіў Саакашвілі дзве задачы

4
Зяленскі паставіў Саакашвілі дзве задачы

Новапрызначаны кіраўнік Нацыянальнай рады рэформаў Украіны расказаў пра іх.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паставіў перад новым кіраўніком Нацыянальнай рады рэформаў Міхэілам Саакашвілі шэраг задач, сярод іх удасканаленне падатковага заканадаўства і заканчэнне рэформы мытні. Пра гэта Саакашвілі расказаў падчас сустрэчы кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака з амбасадарамі G7, паведамляе "Зеркало недели. Украины".

"Міхэіл Саакашвілі расказаў паслам G7 і ЕС аб планах Нацыянальнай рады рэформаў. Сярод іншага кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ўдасканалення падатковага заканадаўства, працяг дэрэгуляцыі і заканчэнне рэформы мытні. Акрамя таго, сярод задач - каардынацыя супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі", - гаворыцца ў паведамленні .

Як адзначыў Саакашвілі, неўзабаве адбудуцца кансультацыі з вядучымі бізнэс-асацыяцыямі Украіны і будзе распрацаваная праграма Нацыянальнай рады рэформаў, якую прадставяць на зацвярджэнне прэзідэнта Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках