Новыя выпадкі каранавіруса выяўлены ў Воршы
2- 11.06.2020, 21:38
- 19,529
У бальніцы няма месца.
Заражэнні выяўленыя на заводах «Легмаш» і «Чырвоны барацьбіт», паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«У Воршы няма месцаў у бальніцах, - піша жыхар горада. - Выпісваюць далечвацца дадому нават з запаленнем, аж да таго, што кропельніцы ставяць дома, прыходзіць медсястра. З аднабаковым запаленнем у бальніцу не кладуць.
На заводзе «Легмаш» успышка запаленняў, больш за 30 чалавек хварэюць.
На Станказавод «Чырвоны Барацьбіт» ёсць заражаныя. Кожны дзень па некалькі чалавек сыходзяць альбо на бальнічны, альбо за свой кошт».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.