19 красавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты Белгазпрамбанка забралі з рахункаў мільярд рублёў

8
Кліенты Белгазпрамбанка забралі з рахункаў мільярд рублёў
ФОТА: BELSAT.EU

А прыбытак банка ў другім квартале абрынуўся больш чым на траціну.

Паводле звестак на 1 ліпеня, на дэпазітах у беларусаў ва ўсіх банках краіны ляжала сума ў 5 мільярдаў 32 мільёны рублёў. Трэба сказаць, што да сакавіка 2020 года рублёвыя дэпазіты беларусаў раслі на працягу 17 месяцаў запар. Потым (з красавіка па травень) яны скараціліся на 80 мільёнаў рублёў, за травень дадалі 14 мільёнаў, а паводле вынікаў чэрвеня скараціліся на 5 мільёнаў. Дэпазіты ў замежнай валюце скараціліся са студзеня па ліпень адразу на 381 мільён даляраў, паведамляе kp.by.

Такая агульная статыстыка па ўсіх 24 банках Беларусі. Відавочна, што беларусы паступова сталі забіраць свае ашчаджанні і робяць гэта акуратна і паслядоўна.

Куды больш уражвае фінансавая справаздачнасць банкаўскай структуры, што найбольш абмяркоўваецца ў апошні час - Белгазпрамбанка. За II квартал 2020 года сродкі кліентаў, якія размяшчаліся на яго рахунках, скараціліся больш чым на мільярд рублёў (ці на 30,6%): на 1 красавіка яны складалі без малога 3,3 мільярда рублёў, а на 1 ліпеня - блізу 2,3 мільярды. Гаворка ідзе не толькі пра дэпазіты, а пра ўсе фінансавыя рэсурсы, якія кліенты абслугоўвалі на рахунках Белгазпрамбанка.

Зразумела, што гэта адбілася на яго прыбытку: на 1 ліпеня ён склаў 18,9 мільёна рублёў і адносна аналагічнага перыяду летась паменшыўся адразу на 36,8%. Пры гэтым на 1 ліпеня ў Белгазпрамбанка ўзніклі абавязанні перад Нацыянальным банкам, імаверна, ён праводзіў прамыя фінансавыя інтэрвенцыі, імкнучыся падтрымаць фінансавую ўстойлівасць, якая пахіснулася.

У выніку цяпер гаворка ідзе пра запазычанасць сумаю 215 мільёнаў рублёў. Кварталам раней у камерцыйнага банка такіх абавязанняў не было, то бок узніклі яны, хутчэй за ўсё, пасля таго, як была ўведзеная часовая адміністрацыя на чале з Надзеяй Ермаковай.

Прычын такога аб'ектыўна пагаршэння фінансавага становішча Белгазпрамбанка некалькі. Пасля ператрусу ў галаўным офісе, якія прайшлі ў чэрвені, з дэпазітарных вокнаў кліентаў зніклі грошы і каштоўнасці. Надзея Ермакова казала як мінімум пра восем заяў пацярпелых, якія банк адмовіўся разглядаць, а перанакіраваў у Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Дагэтуль гэтая сітуацыя так і не праяснілася, каштоўнасці, якія захоўваліся ў ячэйках, іх уладальнікам пакуль не вернутыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках