21 траўня 2024, aўторак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скардзяцца на недахоп валюты

4
Беларусы скардзяцца на недахоп валюты

Набыць можна толькі тыя даляры і еўры, што здаюць.

Менчукі скардзяцца: з банкаматаў стала знікаць валюта. Нават у тых з іх, якія размешчаныя ў цэнтры сталіцы ці ў буйных гатэльных комплексах, зняць расейскія рублі, даляры і еўры бывае не проста цяжка, а, паводле словаў некаторых, немагчыма.

– У мяне карта, імітаваная не ў Беларусі, – расказвае копірайтар Мікіта. – Перыядычна здымаю расейскія рублі ў банкамаце Белгазпрамбанка, які знаходзіцца насупраць стадыёна «Дынама». Учора пад'ехаў туды, уставіў карту ў банкамат, але прылада мне не прапанавала выбраць валюту – зняць можна толькі беларускія рублі. Можа, банкамат перастаў быць валютным або ў банку ў сілу ўсім вядомых прычынаў з’явіліліся складанасці з валютай?

«Комсомольская правда» пераадрасавала пытанне ў кантакт-цэнтр Белгазпрамбанка.

У Белінвестбанку і Беларусбанку адзначылі, што загрузка валюты ў адпаведныя банкаматы ажыццяўляецца ў штатным рэжыме, перабояў з напаўненнем няма, а калі ў нейкім канкрэтным банкамаце валюта часова скончылася, то зняць яе можна ў іншых.

У кантакт-цэнтры Альфа-банка адзначылі, што банк часова ўвёў абмежаванні ў зняцці валюты: не больш за 1000 даляраў за дзень. Як доўга будуць дзейнічаць абмежаванні і з чым яны звязаныя, спецыялісты патлумачыць не змаглі, падкрэсліўшы, што абмежаванні часовыя. Пры гэтым зняць больш за 1000 даляраў з карты ўсё ж можна – каб замовіць грошы, трэба звяртацца ў аддзяленне банка.

Набыць можна толькі тыя даляры і еўры, якія да цябе здалі?

Дызайнер Дзмітрый сутыкнуўся з іншай праблемай:

– Я ўжо даўно пры неабходнасці набываю валюту онлайн пры дапамозе праграмаў. І вось нядаўна трэба было тэрмінова набыць гатоўку далярамі. У аддзяленні аднаго з банкаў мяне здзівілі, сказаўшы, што прадаецца толькі тая валюта, якую здаюць.

Карэспандэнт «Камсамолкі» прабегся па абменніках некалькіх банкаў, каб паглядзець, ці ёсць складанасці з валютай.

Як высветлілася, цяжкасці з набыццём валюты калі і ўзнікаюць, то толькі ў сітуацыі, калі патрэбная адразу буйная сума. Ды і то не ва ўсіх банках.

Напрыклад, у працоўны поўдзень у аддзяленні Абсалютбанка, якое знаходзіцца каля метро «Грушаўка», электронная чарга расцягнулася на 30 чалавек. Амаль усе набывалі або здавалі валюту, даволі невялікія – 50–150 даляраў – сумы. Аднак у мужчыны, які хацеў адразу набыць 8 тысячаў даляраў і 90 тысячаў расейскіх рублёў, ніякіх праблемаў не ўзнікла: грошы ў касе памянялі без усялякіх пытанняў.

У аддзяленні Белінвестбанка адзначылі, што праблемаў з актуальным набыццём-продажам гатовай валюты няма.

– Калі, скажам, вам патрэбная буйная сума, напрыклад 30 тысячаў даляраў, і вы хочаце іх набыць за гатовыя беларускія рублі, то валюту трэба папярэдне замовіць. Калі беларускія рублі ў вас на картцы, то здзейсніць абмен будзе прасцей і хутчэй.

Дарэчы, на пытанне, ці сталі беларусы апошнім часам больш набываць валюты, прадстаўнікі банкаў былі аднадушныя: ніякага ўсплёску попыту няма.

– Набываюць і здаюць і даляры, і еўры, і расейскія рублі. Усе валюты – раўнамерна. Часцей за ўсё абменьваюць невялікія сумы: хтосьці, напрыклад, здае, каб выплаціць крэдыт у беларускіх рублях, хтосьці набывае 100 еўраў або 100 даляраў – у заначку. Адзінае, сёлета, калі параўноўваць сітуацыю з леташняй, сталі, можа быць, троху менш набываць валюту: межы зачыненыя, і набываць еўры ці даляры, каб з імі паехаць на адпачынак за мяжу, цяпер асаблівай неабходнасці няма, – расказалі нам у адным з банкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках