21 траўня 2024, aўторак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп асудзіў прапанову абвясціць яму імпічмент

12
Трамп асудзіў прапанову абвясціць яму імпічмент

Ён упершыню пракаментаваў планы дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў абвясціць яму імпічмент.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упершыню пасля беспарадкаў у Вашынгтоне 6 студзеня з'явіўся на публіцы і пагутарыў з журналістамі перад тым, як адправіцца ў штат Тэхас. Ён упершыню пракаментаваў планы дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў абвясціць яму імпічмент, асудзіўшы іх і параўнаўшы з «паляваннем на ведзьмаў». Трамп таксама сказаў, што гэтыя планы выклікаюць «гнеў» у многіх людзей, паведамляе svoboda.org.

Прэзідэнт адмаўляе, што падбухторваў 6 студзеня сваіх прыхільнікаў да гвалту. Менавіта пасля мітынгу з удзелам Трампа частка яго ўдзельнікаў уварвалася ў будынак Капітолія, відавочна з мэтай сарваць зацвярджэнне Кангрэсам перамогі апанента Трампа Джо Байдэна на выбарах прэзідэнта. Трамп сказаў, што ў яго прамове не было заклікаў да гвалту. Ён таксама асудзіў тэхналагічныя кампаніі за тое, што яны заблакавалі яму доступ да сацыяльных сетак.

У Тэхасе Трамп, як чакаецца, наведае мяжу з Мексікай і выступіць на фоне памежнага мура, збудаванне якога было адным з яго абяцанняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках