Украінскі футбаліст пакінуў «Дынама Брэст», а клуб яму застаўся вінен
3- 30.01.2021, 18:50
- 21,631
Сума прыстойная.
33-гадовы ўкраінскі абаронца Яўген Хачэрыдзі паведаміў, што расстаўся з берасцейскім «Дынама», піша «Трыбуна».
Футбаліст пацвердзіў інфармацыю, якая з'явілася раней пра тое, што бакі павінны яшчэ ўладзіць усе нюансы пры скасаванні кантракту. Клуб яшчэ не да канца разлічыўся з Хачэрыдзі.
- Я пакінуў «Дынама-Брэст». Зараз разглядаю розныя варыянты. Тэлефануюць з украінскіх клубаў. Паглядзім, што будзе далей.
- Берасцейскае «Дынама» з вамі цалкам разлічылася?
- Не, яны засталіся мне вінныя. Суму называць не буду, але яна прыстойная.
- Абяцаюць выплаціць запазычанасць?
- Так, мы чакаем. Хочам развязаць пытанне па-добраму.
- Калі не атрымаецца, то пойдзеце ў суд?
- Усё магчыма, - сказаў Хачэрыдзі.
Нагадаем, футбаліст папоўніў шэрагі берасцейцаў у студзені мінулага года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Раней паведамлялася аб тым, што заробак ккраінца ў «Дынама» складала 450 тысяч на год (37,5 тысяч на месяц).
Усяго абаронца правёў за «Дынама» 21 матч ва ўсіх турнірах і здабыў Суперкубак Беларусі.