16 красавiка 2024, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю днём будзе да +13°С

У нядзелю днём будзе да +13°С

Пераважна без ападкаў.

17 кастрычніка надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by.

Пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер заходні сярэдні, па поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. +6°С, максімальная ўдзень +6 .. + 13°С.

18 кастрычніка краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту і няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. Уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная уночы -1.. +6°С, максімальная ўдзень +6.. +12°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках