26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы штурм мяжы: беларускія спецслужбы рэзалі дрот і асляплялі палякаў лазерам

3
Новы штурм мяжы: беларускія спецслужбы рэзалі дрот і асляплялі палякаў лазерам

Напады мігрантаў ішлі адзін за адным адразу ў двух месцах.

Учора ўвечары беларускія спецслужбы некалькі разоў наносілі ўдары па ўчастках польскай мяжы, якія ахоўваюцца заставамі ў Міхалаве і ў Чарэмшы.

Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Беларускія сілавікі рэзалі калючы дрот, каб мігранты маглі прайсці. А падчас рамонту загарод лукашысты сляпілі польскіх памежнікаў лазерамі.

Супрацоўнікі памежнай аховы Польшчы ў Чарэмшы затрымалі ўначы на мяжы 40 мігрантаў.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі» на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр «Брузгі» ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках