Кіраўнік МЗС Літвы – Лукашэнку: Сыходзь!
8- 1.06.2021, 22:55
- 17,176
Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў дыктатара даць свабоду беларускаму народу.
Міністр замежных справаў Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў Лукашэнку скласці паўнамоцтвы прэзідэнта Беларусі. Габрыэлюс раскрытыкаваў Лукашэнку за вялікую колькасць палітвязняў у Беларусі.
Пра гэта літоўскі міністр напісаў на старонцы ў Twitter.
«Беларускага дыктатара Лукашэнку не задавальняе прысутнасць больш як 400 палітвязняў. Закрыццё межаў фактычна азначае, што ўся краіна становіцца адной вялікай турмой для 10 мільёнаў грамадзянаў. Сыходзь – і хай будзе твой народ!» – заявіў Габрыэлюс Ландсбергіс.