20 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі апублікаваў праект закону аб амністыі

13
Рэжым Лукашэнкі апублікаваў праект закону аб амністыі

«Палітычныя» пад амністыю не трапляюць.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі праект закона аб амністыі. Законапраект падалі ў “палату прадстаўнікоў” некалькі дзён таму.

Генеральны пракурор Андрэй Швед даўней казаў, што пад амністыю патрапіць блізу 8000 вязняў.

Але ўжо цяпер відаць, што «палітычныя» пад амністыю не трапляюць: палёгкі ў найбольш распаўсюджаных «палітычных» артыкулах Крымінальнага кодэкса ў законапраекце не прадугледжана. Гаворка ідзе пра такія артыкулы, як арт.130 (распальванне варожасці), 293 (масавыя непарадкі), 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), 368 (абраза Лукашэнкі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Таксама амністыя не закране тых, хто мае дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці», «тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама тых, хто «заўзята парушае пэўны парадак падчас адбывання пакарання або іншых захадаў крымінальнай адказнасці».

Як адзначалі праваабаронцы, апошнія тыдні палітычных вязняў у вялікай колькасці праганяюць праз штрафныя ізалятары і карцэры, даюць ім спагнанні і залічваюць у «экстрэмісцкія» і нават «тэрарыстычныя» спісы. Прычым робіцца гэта на надуманых падставах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках