19 красавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юваль Харары: Пуцін ваюе за фантазіі ў сваёй галаве

10
Юваль Харары: Пуцін ваюе за фантазіі ў сваёй галаве
ЮВАЛЬ ХАРАРЫ

Кіраўнік Крамля не можа адмовіцца ад мінулага.

Гісторык і футуролаг Юваль Ной Харары падчас дыскусіі з Нілам Гейманам у рамках Львоўскага міжнароднага BookForum, заявіў, што вайна ва Украіне ідзе паміж мінулым і будучыняй, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Уладзіміра Пуціна страшыць поспех Украіны праз тое, што калі ўкраінцам атрымаецца пабудаваць уласную будучыню, расейцы захочуць таго ж.

«Мільёны людзей вядуць барацьбу дзеля таго, каб вызваліцца ад мінулага. А з іншага боку бачым кагосьці, хто ўсімі сіламі спрабуе зацягнуць іх у мінулае. Пуцін вядзе вайну дзеля гістарычных фантазій, якія жывуць ягонай галаве, ён не можа адмовіцца ад мінулага. Што больш за ўсё яго страшыць - ва ўкраінцаў ёсць будучыня, яны імкнуцца жыць у будучыні і не хочуць жыць у мінулым», - заявіў ён.

Навуковец таксама дадаў, што Расея ў будучыні не можа стаць дэмакратыяй, пра што сведчыць яе гісторыя і такой ёсць іх культура. І ў гэтым розніца паміж РФ і Украінай. Абедзве краіны жылі ў адных і тых жа дыктатарскіх і тыранічных рэжымах: царскі рэжым, а потым камуністычны. Але ўкраінцы зрабілі свой выбар у 1991 годзе, а затым яшчэ некалькі разоў падчас сваёй гісторыі, што хочуць іншай будучыні.

«І гэта тое, што больш за ўсё палохае Пуціна і ягонае атачэнне. Калі ўкраінцам атрымаецца пабудаваць лепшую будучыню для сябе, тады расейскі народ захоча такога ж», - заявіў Харары.

Харары таксама адзначыў, што вайна ва Украіне паказвае, што бывае, калі чалавек атрымлівае ўладу і магчымасць рэалізаваць фантазіі, якія існуюць у яго галаве. Са слоў навукоўца, вытокі вайны пачаліся ў галаве дзіцяці Пуціна, які слухаў апавяданні пра Другую сусветную вайну і марыў, што аднойчы стане героем, які будзе змагацца супраць нацызму. І зараз ён навязвае свету свае фантазіі, не разумеючы, што сам сябе ставіць у ролю нацыстаў.

«У сваім уяўленні дзіцяці аб блакадзе Ленінграда ён узнаўляе гэтыя сцэнкі, гэтыя фантазіі», - мяркуе Харары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках