20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кіроўцы байкатуюць тэхагляд

9
Беларускія кіроўцы байкатуюць тэхагляд

Што адбываецца на СТА краіны?

За першае паўгоддзе 2022 года больш за 16 тысячаў аўтаўладальнікаў Гарадзеншчыны атрымалі папярэджанне за адсутнасць допуску на ўдзел у дарожным руху. З іх 1432 чалавекі ўчынілі парушэнне паўторна, піша autogrodno.by.

Кіроўцы рэгіёну прадаўжаюць ігнараваць абавязак праходжання тэхнічнага агляду свайго аўтамабіля.

Толькі ў Гародні на ўліку стаіць блізу 166 тысячаў аўтамабіляў (550 тыс. у рэгіёне), пры гэтым за першыя шэсць месяцаў 2022 года на ўсю вобласць выдадзена блізу 122 тысячаў допускаў на ўдзел у дарожным руху.

Летась было 143 тысячы. Адпаведна лікі памяншаюцца: вынікі 2022 года на 21 тысячу меншыя (гэта 15%), чым за аналагічны перыяд 2021-га.

Аднак спецыялісты сцвярджаюць, што для такой сітуацыі ёсць тлумачэнне.

Алег Радзікевіч, кіраўнік філіяла УП "Белтэхагляд" у Гарадзенскай вобласці:

– Гэтае падзенне абумоўленае тым, што многія аўтаўладальнікі атрымалі допуск да ўдзелу ў дарожным руху на 24 месяцы. Адпаведна яны прыедуць да нас толькі ў наступным годзе. Калі ўзяць у цэлым у краіне, то філіял Гарадзенскай вобласці знаходзіцца сярод лідараў, бо адсотак падзення ў іншых рэгіёнах значна большы, чым у нас, блізу 30%.

Як паведамілі спецыялісты, да канца года зменаў або новаўвядзенняў у рэгламенце праходжання ТА не плануецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках