У адным з расейскіх батальёнаў акупанты ўзялі ў палон свайго ж камандзіра
9- 2.07.2022, 21:35
- 32,876
Перахопленая размова аднаго з захопнікаў з жонкай.
У адным з расейскіх батальёнаў вайскоўцы пасля спробы ўцячы ўзялі ў палон свайго ж камандзіра. Пра гэта гаворыцца ў перахопе размовы акупанта з жонкай, апублікаваная Галоўнай управай выведкі Мінабароны Украіны.
Як захопнік расказаў каханай, у суседнім падраздзяленні камандзіра, які хацеў уцячы, затрымалі яго падначаленыя.
"Чацвёрты батальён, яны ўзялі ў палон свайго камбата. Прымусілі з імі быць, каб не (уцёк). Таму што ў іх тамака трохсотых да халеры", - кажа ён.
Сам захопнік напярэдадні патрапіў у сур'ёзны бой і разважае аб даляглядзе ўцёкаў. Напярэдадні званка, паводле ягоных слоў, з яго пазіцый вывезлі "больш за дваццаць чалавек трохсотых расейцаў".
"Так, мы ўчора ў пекла патрапілі. Я думаў ужо больш цябе не пачую. Ды як не рызыкаваць, калі тут нікога няма, тут усяму гамон. Я што, усё кіну і ўцяку?!",- кажа ён.
Паводле ягоных слоў, учора яго падраздзяленне планавала ўцякаць, але не атрымалася.
"Мы ўчора таксама машыны загрузілі. Ужо напагатове ўцякаць. Каманда паступіла, стаяць далей", - распавядае акупант.
Жонка пытаецца ў яго, ці ёсць магчымасць "паслаць камандзіра".