Facebook увёў у дзеянне доўгачаканую функцыю стужкі навін
- 22.07.2022, 20:57
- 4,832
Допісы сяброў і груп будуць адлюстроўвацца ў храналагічным парадку.
Сацыяльная сетка Facebook дадала функцыю Feeds, якая дазволіць адлюстроўваць стужку навін у храналагічным парадку. Пра гэта расказаў заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг.
З ягоных словах, карыстальнікі змогуць бачыць допісы, якія публікуюць сябры, групы і старонкі асобна. Мабільная праграма Facebook усё яшчэ будзе адкрывацца на стартавай старонцы, дзе навіны будуць паказвацца ў персаналізаваным парадку. У гэтым выпадку алгарытмы прапануюць праглядаць змест, які, напэўна, цікавіць карыстальнікаў больш за ўсё.
Але, перайшоўшы ва ўкладку Feeds, можна будзе паглядзець допісы сяброў у храналагічным парадку.
Новыя ўкладкі пачалі з'яўляцца ў карыстальнікаў 21 ліпеня і стануць даступныя ва ўсім свеце на працягу наступнага тыдня.