20 верасня 2026, Нядзеля, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пляжы ў Клайпедзе патануў 42-гадовы беларус

На пляжы ў Клайпедзе патануў 42-гадовы беларус

Ён купаўся ў моры, нягледзячы на забарону.

У суботу, 23 ліпеня, у Балтыйскім моры ў Клайпедзе патануў беларус. Яшчэ дваіх мужчынаў, якія плавалі разам з ім, атрымалася выратаваць. Як піша zerkalo.io, пра гэта паведамляе літоўскі партал навінаў AtviraKlaipeda.lt са спасылкай на мясцовага выдаўца і журналіста Антанаса Станявічуса.

– На бераг пляжу Гіруляй выцягнулі двух мужчынаў, іх рэанімавалі медыкі. Каманда ратавальнікаў, вадалазы і гелікоптар шукалі патанулага ў моры, – напісаў Антанас у сацсетках.

У нядзелю, 24 ліпеня, кіраўнік каманды ратавальнікаў паведаміў AtviraKlaipeda.lt, што цела мужчыны да гэтага часу не знойдзенае.

– У суботу на моры былі вялікія хвалі, быў падняты чырвоны сцяг (ён азначае, што купацца забаронена. – Заўв. рэд.). Трое мужчынаў з Беларусі купаліся і патрапілі ва ўдарную хвалю. Двух мы выратавалі, адзін бясследна знік, – растлумачыў ён.

Паліцыя паведаміла, што ў 41-гадовага выратаванага мужчыны ўзровень алкаголю ў крыві складаў 1,26. Другі 38-гадовы мужчына, якога выратавалі, быў цвярозы.

Паводле ягоных словаў, усе трое беларусаў працавалі ў адной кампаніі, якая зарэгістраваная ў літоўскім горадзе Тракай.

Знікламу ў моры – 42 гады. Гэта першы патанулы на пляжах Клайпеды сёлета.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках