Лукашыстка Груздзева не змагла прачытаць верш Якуба Коласа з праграмы за чацвёрты клас
42- 13.09.2022, 14:16
- 22,646
Праўладная спявачка паскардзілася, што не зразумела большую частку слоў.
Адна з лукашыстак, сясцёр Груздзевых распавяла ў сваім Instagram, што ёй «нават цяжка прачытаць» беларускі верш Якуба Коласа «Усход сонца», які яе дзіцяці задалі вывучыць у школе.
Беларуская спявачка размясціла фатаграфію верша са школьнага падручніка. Увагу на публікацыю звярнула «Еўрарадыё». На здымках можна заўважыць, што пераклад некаторых беларускіх слоў падпісаны зверху алоўкам: «грае», «гай», «чырвань», «рознае», «прамення», «час світання», «шаты».

«Трэба вывучыць на памяць. Нават мне цяжка прачытаць. А як вы спраўляецеся з такім заданнем? Вельмі цікава», - пацікавілася ў сваіх падпісчыкаў Груздзева.
Пры гэтым у сторыз спявачка прачытала школьны верш без запінкі.

«На мой погляд верш вельмі цяжкі. Паспрабуйце проста без запінкі яго прачытаць. Упэўненая, не адразу атрымаецца. Зайздрошчу тым, для каго гэты верш лёгкі і досыць некалькі разоў прачытаць, каб вывучыць», — адказала падпісчыкам Груздзева.