29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як перасесці на Porsche : украінскія вайскоўцы аб змене савецкіх танкаў на Leopard 2 і Abrams

12
Як перасесці на Porsche : украінскія вайскоўцы аб змене савецкіх танкаў на Leopard 2 і Abrams

Украінскіх абаронцаў чакаюць узмоцненыя трэнінгі ды навучанне на заходніх танках.

Украіна чакае паставак бязмала сотні танкаў заходняга вырабу Leopard 2 і Challenger 2, а таксама больш як 30 амэрыканскіх Abrams. Больш сучасныя заходнія танкі заменяць савецкія мадэлі, на якіх украінскія абаронцы ваявалі летась. Перспектыву змяніць састарэлую тэхніку вайскоўцы параўноўваюць са зменай аўтамабіля, гаворыцца ў матэрыяле Financial Times (пераклад - «Уніян»).

Гэта як калі б ты меў аўтамабіль 1950-х гадоў, а потым сеў у Porsche, каментуе інструктар ВСУ.

У наступным месяцы ўкраінскім абаронцам трэба будзе сутыкнуцца са значным узмацненнем трэнінгаў - у сувязі з навучаннем выкарыстанню нямецкіх танкаў Leopard 2, што моцна адрозніваюцца ад звыклых ім савецкіх. Спатрэбіцца і тактычная падрыхтоўка - танкам неабходна інтэгравацца з пяхотай, артылерыяй, сістэмамі СПА і РЭБ (так званы агульнавайсковы манэўр).

Аналітыкі адзначаюць, што танкі, аб'яднаныя з артылерыяй і пяхотай, будуць мець жыццёва важнае значэнне для ўсякай украінскай наступальнай або абарончай аперацыі ў будучыні. У той жа час падкрэсліваюць, што не варта рабіць паспешлівых высноў, што "танкі самі сабой перамагаюць у гэтай вайне".

"Але гэта важны ўклад, і яны дадуць Украіне больш шанцаў на поспех у 2023 і 2024 гадах", – падкрэслівае Роб Лі, старшы навуковы супрацоўнік Даследчага інстытута замежнай палітыкі,

Як чакаецца, Украіна атрымае два дывізіёны Leopard 2 ад такіх краін як Нямеччына, Польшча, Гішпанія ды іншых. Першы батальён з 40 Leopard 2 чакаецца прыкладна праз тры месяцы. Даўней у гэтым месяцы першыя ўкраінскія вайскоўцы прыбылі ў Нямеччыну для трэнінгаў на панцырным транспарцёры Marder, вучэнні неўзабаве стартуюць на палігоне ў Мюнстэры, Нізкая Саксонія.

Вучэнні з танкамі Leopard, як анансаваў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс, пачнуцца крыху пазней. Таксама ў гэтым месяцы ЗША пачалі агульнавайсковыя трэнінгі для ўкраінцаў на палігоне ў Баварыі. Пасля пачнуць залучаць і амэрыканскія танкі Abrams. Яны ва Украіне з'явяцца няскора.

Іх разгортванне зойме не менш за некалькі месяцаў, а на навучанне танкавага экіпажа, як вынікае са звестак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, спатрэбіцца не менш за пяць-шэсць тыдняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках