19 траўня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генеральным штабе УСУ расказалі, што адбывалася на фронце на Каляды

У Генеральным штабе УСУ расказалі, што адбывалася на фронце на Каляды

Украінскія ракетнікі ды артылерысты пацэлілі ў два склады баявых прыпасаў расейцаў.

Расейскія акупанты далей засяроджваюць намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Ліманскім кірунках.

Як расказалі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны, нягледзячы на абвешчаны так званы «рэжым спынення агню», расейскія акупанты працягваюць абстрэлы пазіцый украінскіх падраздзяленняў з танкаў, мінамётаў і рульнай артылерыі.

Нараўне з гэтым на працягу дня Расея нанесла авіяўдар і ажыццявіла сем абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

- Вораг засяроджвае намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Ліманскім кірунках і спрабуе палепшыць тактычнае становішча на Купянскім кірунку. На Навапаўлаўскім, Запарожскім і Херсонскім - працягвае актыўную абарону на даўней занятых межах, - гаворыцца ў паведамленні.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя істотных змен не зведала; на Слабажанскім кірунку захопнікамі былі абстраляныя абшары чатырох паселішчаў Харкаўскай вобласці.

На Купянскім і Ліманскім кірунках агнявая актыўнасць ворага зафіксавана ля 13 паселішчаў; на Бахмуцкім кірунку вораг абстраляў больш за 15 паселішчаў; на Аўдзееўскім кірунку пад варожае агнявое ўздзеянне падпалі шэсць паселішчаў Данецкай вобласці.

На Навапаўлаўскім кірунку былі абстраляныя чатыры паселішчы Данецкай вобласці; на Запарожскім кірунку пад агнявы ўдар трапілі абшары 16 паселішчаў; на Херсонскім кірунку ад мінамётных і артылерыйскіх абстрэлаў пацярпела цывільная інфраструктура паблізу 17 паселішчаў.

Таксама ў Генеральным штабе УСУ папярэдзілі, што небяспека варожых авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах крытычнай інфраструктуры застаецца на ўсёй тэрыторыі Украіны.

На часова занятых тэрыторыях, у месце Мелітопалі і сяле Прыазоўскім Запарожскай вобласці акупанты спынілі трансляцыю ўсіх украінскіх тэлеканалаў, транслюецца толькі расейская тэлевізія.

Авіяцыя Сіл абароны Украіны на працягу дня нанесла ўдары па 21 абшары засяроджвання ворага, а таксама 3 удары па пазіцыях яго зенітна-ракетных комплексаў.

Украінскія ракетнікі ды артылерысты пацэлілі ў 4 абшары засяроджвання жывой сілы і 2 склады баявых прыпасаў ворага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках