Затрыманыя два экс-кіраўнікі Нагорнага Карабаха
9- 3.10.2023, 20:46
- 8,216
Разам з імі затрыманы былы спікер так званага парламента.
Супрацоўнікі Службы дзяржбяспекі Азербайджана затрымалі так званых былых прэзідэнтаў Нагорнага Карабаха Аркадзя Гукасяна і Бако Саакяна, паведамляе азербайджанскае агенцтва АПА.
Разам з імі таксама быў затрыманы былы спікер так званага парламента рэспублікі Давід Ішханян. Усе яны дастаўленыя ў Баку ў рамках пачатых супраць іх крымінальных справаў. Паводле якіх артыкулаў вядзецца расследаванне, агенцтва не ўдакладняе.