2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада перадала Украіне партыю робатаў для дыстанцыйнага размінавання

Канада перадала Украіне партыю робатаў для дыстанцыйнага размінавання

Фотафакт.

Украінскія ратавальнікі атрымалі чарговую партыю дапамогі ад Канады. Размова ідзе пра робатаў для дыстанцыйнага размінавання тэрыторый.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Дзяржаўную службу Украіны ў надзвычайных сітуацыях.

«Чарговая партыя тэхнічнай дапамогі паступіла ДСНС ад ураду Канады – новыя рабатызаваныя комплексы DIGITAL VANGUARD-S, якія будуць дапамагаць украінскім піратэхнікам абясшкоджваць выбухованебяспечныя боепрыпасы ў населеных пунктах», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што рабатызаваныя комплексы DIGITAL VANGUARD-S перададзеныя піратэхнічным падраздзяленням Мікалаеўскай, Запарожскай абласцей і сапёрам Луганскага гарнізона, якія цяпер працуюць у Херсонскай вобласці.

Таксама іх атрымалі Мабільны выратавальны цэнтр хуткага рэагавання, Міжрэгіянальны цэнтр хуткага рэагавання ДСНС Украіны і 2-і Спецыяльны цэнтр хуткага рэагавання ДСНС.

DIGITAL VANGUARD-S мае тры ўсталяваныя камеры, дзякуючы якім аператар сочыць за правядзеннем маніпуляцый, атрымлівае ў рэжыме рэальнага часу выразны і якасны малюнак месца правядзення працаў.

Такія тэхналагічныя магчымасці даюць яму здольнасць не падыходзіць блізка да выбухованебяспечных прадметаў. А дзякуючы невялікім габарытам і манеўранасці, робаты могуць выкарыстоўвацца ў цяжкадаступных месцах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках