19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мэдыі: «Мачулішчы» - гэта папярэджанне для Лукашэнкі

12
Расейскія мэдыі: «Мачулішчы» - гэта папярэджанне для Лукашэнкі

Новая версія падзей.

Пакуль праўладныя беларускія мэдыі захоўваюць маўчанне аб выбухах на аэрадроме ў "Мачулішчах", для расейскіх мэдый на гэтую тэму няма табу.

Выданне news.ru пералічвае версіі нападу на аэрадром. Сярод іх - папярэджанне для Лукашэнкі ад Кіева, каб той не адпраўляў сваё войска ва Украіну.

Даўней расейскае выданне «Палітнавігатар» пісала, што аэрадром у Мачулішчах нібыта атакавалі шэсць дронаў.

Як пісаў сайт Charter97.org, 26 лютага, на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы», які знаходзіцца паблізу Менска, адбылося некалькі выбухаў. Telegram-каналы пішуць, што а 9-й гадзіне раніцы беспілотнікі атакавалі расейскі самалёт-наводчык ДРЛА А-50.

У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна. Адказнасць за атаку на самалёт узялі на сябе беларускія партызаны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках