19 красавiка 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паабяцаў адказ на ўдары РФ: Ордар – гэта найлепшае, што можа з вамі адбыцца

5
Зяленскі паабяцаў адказ на ўдары РФ: Ордар – гэта найлепшае, што можа з вамі адбыцца

Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на сённяшнія расейскія ўдары па Запарожжы.

Расейская Федэрацыя абавязкова атрымае адказ за кожны ўдар па ўкраінскіх гарадах.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у сераду, 22 сакавіка.

Паводле словаў прэзідэнта Украіны, ужо цяпер увесь свет разумее, што Расея церпіць паразу ў гэтай вайне, а кожны расеец панясе адказнасць за ўчыненыя злачынствы.

Ён заявіў, што кожны акупант, адказны за абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, абавязкова атрымае адказ.

«Мы абавязкова адкажам акупанту на кожны ўдар па нашых гарадах... Сённяшнія расейскія ўдары па Запарожжы, начны напад на Кіеўскую вобласць. Усе ўдары Расеі атрымаюць як ваенны, так і палітычны і юрыдычны адказ. Расея церпіць паразу ў гэтай вайне. Няма ў свеце суб'екта, які не адчуваў бы гэтага ўжо цяпер. Усе гэта ўжо разумеюць. І кожны расейскі забойца павінен разумець: ордар на арышт – гэта найлепшае, што можа з ім адбыцца», – заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках