28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-маёр СБУ: Беларускія ахвотнікі могуць паўтарыць рэйд у бок Менска

33
Генерал-маёр СБУ: Беларускія ахвотнікі могуць паўтарыць рэйд у бок Менска

Ніхто не будзе стрымліваць беларусаў ад таго, каб са зброяй у руках навесці парадак у краіне.

Другі дзень ідуць баі ў Белгародскай вобласці РФ. Інфармацыйная прастора Расеі адрэагавала на гэта панікай.

Наколькі тое, што адбываецца, мае ваеннае значэнне або мэта рэйду — медыйны і псіхалагічны эфэкт? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з экс-намеснікам кіраўніка СБУ, генерал-маёрам у запасе Віктарам Ягуном.

- Гледзячы з якога боку на гэта паглядзець. З боку афіцыйных улад Украіны, гэта вельмі магутная падтрымка для нас у плане таго, што частка Расейскай Федэрацыі знаходзіцца ў такой турбулентнасці. Расейцам дакладна цяпер не да вайны з Украінай, яны адцягнутыя на тое, каб прывесці ў парадак сваю тэрыторыю, засланіць мяжу і гэтак далей. Ёсць ужо інфармацыя, што частка войскаў, якія знаходзіліся ў Беларусі, пачынае перасоўвацца ў бок расейскай мяжы, у бок Смаленскай вобласці. Я так думаю, што гэта акурат тая частка войскаў, якая будзе выкарыстаная для заслоны расейска-ўкраінскай мяжы. Гэта таксама плюс, бо спадае напружанне ў Беларусі, гэтыя рэзэрвы ўжо дакладна не патрапяць на ўсходні фронт. У вайсковым плане для Украіны гэта мае станоўчы эфект.

Інфармацыйна-псіхалагічны ўдар па рэпутацыі расейскіх улад цяжка пераацаніць. У свеце цяпер усе будуць гаварыць пра нестабільнасць расейскай улады, пра немагчымасць захаваць прыгожую канструкцыю гэтага рэжыму, пра немагчымасць рэальна абараніць свае межы. А межы ў іх проста як рэшата - нейкае невялікае падраздзяленне з мінімальнай панцырнай падтрымкай захапіла за 8 гадзін тэрыторыю, якую ПВК «Вагнер» спрабаваў захапіць 9 месяцаў, такую ж плошчай. Гэта ўвогуле непараўнальна, таму РФ нясе і іміджавыя страты. Гэта калі глядзець з боку Украіны. З боку Расеі, менавіта расейскай апазіцыі, гэта паказала, што ёсць іншая, свабодная Расея, якая не хоча жыць паводле бандыцкіх законаў, намаляваных у Крамлі. І яна са зброяй у руках гатовая бараніць сваю пазіцыю.

- У Сеціве распаўсюджваюць відэа 2014-га года, дзе Пуцін пасля анэксіі Крыма апавядае, што «іх там няма», а «вайсковую форму РФ можна купіць у кожнай вайсковай краме». Цяпер пра танк, набыты ў краме, жартуе дарадца сядзібы Зяленскага Падаляк. У філасофскім плане, што адбываецца ў Белгародскай вобласці РФ – гэта карма?

- Гэта бумеранг. Гэта паказвае, што рух двустаронні. Калісьці ў Славянску з'явілася група Стралкова з 25 чалавек і ён сцвярджае, што менавіта ён "націснуў цынгель вайны". Я як чалавек, які браў беспасярэдні ўдзел у першым баі 13 красавіка 2014-га года, магу пацвердзіць, што мы тады страцілі першага чалавека, які загінуў у гэтай вайне наўпрост ад рук варожых дыверсантаў. Няхай яны зараз раскажуць, адкуль там узяліся гэтыя дыверсанты.

Дарэчы, яны ўсе маюць расейскія пашпарты, адрозна ад Стралкова, які прыйшоў з расейскім пашпартам на нашу тэрыторыю. А тэхніка, якая выкарыстоўваецца расейскімі байцамі ў Белгарадскай вобласці, збольшага - гэта трафейная тэхніка расейскага войска. Карма - яна такая.

- Ці можа гэткая «карма» здагнаць Лукашэнку?

— Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі беларускі рэжым хаця б на сантымэтар пяройдзе мяжу або іншыя нейкія рамкі, абвесціць вайну альбо яшчэ нешта падобнае. Калі будуць нейкія канкрэтныя рухі з ягонага боку, то я не выключаю, што беларускія ахвотнікі паўтораць рэйд у бок Менска. А гэта будзе нашмат горш, бо насельніцтва ў Беларусі ўсё ж такі адрозніваецца ад расейцаў. Гэта, дарэчы, разумее расейская ўлада, таму яна і не гатовая да поўнай анэксіі гэтай тэрыторыі. Я думаю, ніхто не будзе стрымліваць беларусаў ад таго, каб са зброяй у руках увайсці на тэрыторыю Беларусі і навесці там парадак.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках