14 чэрвеня 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка расказаў, на што хварэў

64
Лукашэнка расказаў, на што хварэў

На аснове перанесенага дыктатарам вірусу распрацаваная расейская вакцына «Спадарожнік V».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго быў адэнавірус, паведамляе БелТА.

«А калі нехта думае, што я паміраць сабраўся, супакойцеся. Супакойцеся. Гэта не больш чым пустыя развагі ў мэсэнджарах і тэлеграм-каналах», – сказаў Лукашэнка на нарадзе аховы здароўя 23 траўня.

Паводле ягоных словаў, у яго быў адэнавірус, які «лечыцца за тры дні». Характэрна, што расейская вакцына «Спадарожнік V» распрацаваная на аснове адэнавірусу, які «транспартуе» ў клеткі чалавека асобны ген (бялку S) каранавірусу.

«Адэнавірус ці што там было? Адэнавірус. Нічога. Каранік усміхаецца: лечыцца тры дні. Але паколькі ў мяне не было магчымасці лячыцца (то ў Маскву трэба, то суботнікі, то ў Гародню, потым Гомель), усё гэта назбіралася. Таму паміраць я не збіраюся, хлопцы. Вы яшчэ мучыцца са мной будзеце вельмі доўга», – заявіў Лукашэнка.

Як паведамляў Charter97.org, з 9 траўня Лукашэнка не з'яўляўся на публіцы шэсць дзён.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках