Улады Курскай вобласці РФ заявілі пра атаку дрона
2- 23.05.2023, 21:15
- 4,536
Тры вёскі засталіся без святла.
Сёння, 23 траўня, увечары ў Курскай вобласці РФ нібыта атакавалі падстанцыю. Тры населеныя пункты абясточаныя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Курскай вобласці Рамана Старавойта ў Telegram.
«У Суджанскім раёне беспілотнік скінуў выбуховую прыладу на падстанцыю. У выніку абясточаныя вёскі Плехава, Гуева і Горналь», – напісаў Старавойт.
Паводле ягоных словаў, цяпер у раёне вёсак праводзяцца рамонтныя працы. Пры гэтым губернатар удакладніў, што ніхто не пацярпеў.
Варта зазначыць, што расейцы ўжо неаднаразова заяўлялі пра напады і абстрэлы Курскай вобласці, якая мяжуе з Украінай. Напрыклад, некалькі тыдняў таму Старавойт таксама расказваў пра пашкоджанне падстанцыі ў рэгіёне. У атацы ён абвінаваціў украінскіх вайскоўцаў.