23 траўня 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фітнэс-трэнера асудзілі за ўдзел у менскім маршы

7
Фітнэс-трэнера асудзілі за ўдзел у менскім маршы
АЛЯКСАНДР ЯКУТА

Прысуд вынесла "суддзя" Вольга Емяльянчанка.

У судзе Савецкага раёна Менска 22 снежня 2023 года асудзілі Аляксандра Якуту паводле ч. 1 арт. 342 (“арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”) Крымінальнага кодэкса. “Суддзя” Вольга Емяльянчанка прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”), паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Падчас маршу ён быў у выяве шатландскага вікінга. Мінчанін поўнасцю прызнаў віну. Трэнера апазналі праз фатаграфіі з пратэстнай акцыі, якую мужчыну пераслаў знаёмы ў тэлеграме.

Пра затрыманне Аляксандра стала вядома з «пакаяннага» відэа ад 16 лістапада 2023 года. Яго затрымлівалі мінімум сем сілавікоў са зброяй. Тады ў Аляксандра забралі мабільны тэлефон і кілт, якія пазней вярнулі.

Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. 19 студзеня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў занесла яго ў "спіс экстрэмістаў".

Мянчуку Аляксандру Якуту 37 гадоў. Ён працуе ў фітнэс-цэнтры “Адрэналін” у Малінаўцы. Таксама Аляксандр - сертыфікаваны нутрыцыёлаг (экспэрт у здаровым харчаванні). Цікавіцца гісторыяй, а таксама любіць ездзіць на матацыкле.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках