9 траўня 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў не выводзіць ЗША з NATO

36
Трамп паабяцаў не выводзіць ЗША з NATO
ДОНАЛЬД ТРАМП

Таксама ён паабяцаў дапамогу краінам NATO, калі яны зазнаюць напад.

Будучы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп заявіў, што ЗША «на 100 адсоткаў» будуць заставацца ў NATO пад ягоным кіраўніцтвам да таго часу, пакуль еўрапейскія краіны «будуць гуляць сумленна».

Пра гэта паведамляе Politico.

У інтэрв'ю свайму прыяцелю, экс-кіраўніку партыі Brexit Найджэлу Фараджу для тэлеканала GB News ён пацвердзіў сваю адданасць Альянсу, але перасцярог еўрапейскія краіны ад «злоўжывання» амерыканскай падтрымкай.

«NATO павінна ставіцца да ЗША справядліва, таму што калі б не Злучаныя Штаты, NATO літаральна не існавала б», – сказаў Трамп.

На прамое пытанне, ці прыйдуць ЗША пры ягоным прэзідэнцтве на дапамогу краінам NATO, калі тыя зазнаюць напад, ён адказаў сцвярджальна.

«Так. Але вы ведаеце, Злучаныя Штаты павінны плаціць сваю справядлівую частку, а не справядлівую частку ўсіх астатніх», – адзначыў Трамп.

На пытанне Фараджа, ці будзе Амерыка побач з хаўруснікамі, калі еўрапейскія краіны «пачнуць гуляць сумленна», кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў таксама адказаў сцвярджальна.

«Так. На 100 адсоткаў», – заявіў Трамп.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках