16 лютага 2025, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорцы мадрыдскага «Рэала» прапанавалі самы вялікі кантракт у гісторыі спорту

1
Зорцы мадрыдскага «Рэала» прапанавалі самы вялікі кантракт у гісторыі спорту
ВІНІСІУС ЖУНІЁР

Вінісіус Жуніёр атрымаў прапанову ад савудаўскага клуба.

Вінгер мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай каманды Бразіліі ў футболе Вінісіус Жуніёр атрымаў сур'ёзную прапанову ад савудаўскага «Аль-Ахлі».

Як піша выданне Globo Esporte, Суверэнны фонд Савудаўскай Арабіі, які з'яўляецца ўладальнікам «Аль-Ахлі», дае Вінісіусу пяцігадовы кантракт, паводле якога ён заробіць адзін мільярд еўраў з улікам бонусаў.

Калі трансфер Вінісіуса адбудзецца, то гэта будзе самы буйны асабісты кантракт у гісторыі сусветнага спорту.

У Савудаўскай Арабіі Вінісіуса хочуць зрабіць тварам мясцовага футбола перад чэмпіянатам свету 2034 года, які краіна мае намер прыняць.

Зрэшты, «Рэал» пакуль не пачынаў перамовы з «Аль-Ахлі». У мадрыдскім клубе ўказалі на суму адступных у кантракце бразільца - адзін мільярд еўраў.

Вінісіус выступае за «Рэал» з 2018 года і забіў 83 галы ў 264 матчах. Вінгер двойчы перамагаў з клубам у Лізе чэмпіёнаў і з'яўляецца адным з фаварытаў на атрыманне Залатога мяча-2024.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках