Ярмак: ЗША, як і Украіна, супраць так званага Менска-3
5- 13.03.2025, 21:34
- 4,966

Вашынгтон і Кіеў не падтрымліваюць замарозку вайны з Расеяй.
Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у эфіры тэлемарафону «Адзіныя навіны».
«Яны таксама супраць так званага Менска-3 ці нейкіх дамоўленасцяў, як Будапешцкі мемарандум ці іншыя, якія, на жаль, не спрацавалі. Усе гэта ўсведамляюць. Усе зрабілі свае высновы…» – сказаў ён.
Ярмак дадаў, што «перад намі вялікая праца» і «галоўнае, што Украіна не ў адзіноце, Украіна з партнёрамі».
«Таксама з нашымі еўрапейскімі партнёрамі мы на сталай сувязі. Мы інфармуем іх пра тое, што адбываецца», – сказаў кіраўнік Офіса прэзідэнта.
Ярмак заўважыў, што з амерыканцамі дамовіліся пра тое, каб прадстаўнікі Еўропы ўдзельнічалі ў мірным працэсе.