У СБУ паказалі эксклюзіўнае відэа абмену палоннымі
1- 24.08.2025, 20:38
- 5,684
Ва Украіну вярнуліся цывільныя грамадзяне і вайскоўцы, якія некалькі гадоў прабылі ў палоне РФ.
У Службе бяспекі Украіны паказалі эксклюзіўнае відэа абмену ваеннапалоннымі з Расеяй 24 жніўня. Дадому вярнуліся ўкраінцы, цывільныя грамадзяне і вайскоўцы, якія некалькі гадоў прабылі ў палоне РФ.
- Сённяшні абмен - гэта вынік працы Аб'яднанага цэнтра каардынацыі пошуку і вызвалення ваеннапалонных, Каардынацыйнага штаба ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі і іншых упаўнаважаных структур, якія выканалі даручэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, - сказана ў паведамленні.
У СБУ пацвердзілі, што па выніках абмену вярнуліся дадому вайскоўцы Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы. Таксама ўдалося вярнуць шмат цывільных грамадзян - сярод іх зняволеных з 2022 года журналістаў, вайсковага медыка і экс-мэра Херсона.