11 траўня 2026, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: У ААЭ абмеркавалі энергетычнае перамір'е

Зяленскі: У ААЭ абмеркавалі энергетычнае перамір'е

Кіеў чакае выканання дамоўленасцяў.

Украінская дэлегацыя падчас перамоваў з ЗША і Расіяй у Абу-Дабі абмяркоўвала магчымасць энергетычнага перамір'я. Кіеў разлічвае, што дамоўленасці будуць выконвацца.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе Charter97.org са спасылкай на яго паведамленне ў Твітэры.

«Важная заява прэзідэнта (ЗША Дональда, — рэд.) Трампа пра магчымасць на час гэтых зімовых халадоў забяспечыць бяспеку Кіеву і іншым гарадам Украіны ад расійскіх удараў. Энергетыка — гэта аснова жыцця, і мы цэнім намаганні нашых партнёраў, каб дапамагчы нам абараніць жыццё», — заявіў ён.

Зяленскі дадаў, што дэлегацыі ў Абу-Дабі абмяркоўвалі пытанне аб энергетычным перамір'і.

«Разлічваем, што дамоўленасці будуць выконвацца. Крокі па дэскалацыі садзейнічаюць рэальнаму руху да завяршэння вайны», — дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках