«Стала навіною»: Зяленскі адрэагаваў на заяву Трампа аб перамір'і
3- 11.10.2026, 18:13
- 1,928
Украіна гатовая пагадзіцца, калі такі ж крок зробіць Расія.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што абвешчанае кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам «энергетычнае перамір'е» стала для яго навіною.
Пра гэта Зяленскі сказаў у каментары журналісту Axios Бараку Равіду.
У той жа час украінскі прэзідэнт адзначыў, што пагодзіцца на такое перамір'е, калі на такі крок пойдзе і РФ.
«Абвяшчэнне пра спыненне агню стала для мяне навіною. Але калі расіяне пагодзяцца на энергетычнае перамір'е, Украіна таксама пагодзіцца. Калі прэзідэнт Трамп дамовіўся пра гэта з Пуціным – калі ласка, паведаміце нам, калі пачнецца перамір'е – мы гатовыя і прымем яго», – адзначыў ён.
Раней Трамп заявіў, што паміж Украінай і РФ пачало дзейнічаць «энергетычнае перамір'е».
Пры гэтым варта адзначыць, што перад гэтым прэзідэнт ЗША абвінаваціў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў нежаданні завяршыць вайну і ігнараванні ўказанняў не наносіць удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.