16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі «пасыпаліся» сэрвісы «Яндэкса»

4
У Беларусі «пасыпаліся» сэрвісы «Яндэкса»

Збоі закранулі таксі, карты і іншыя сэрвісы кампаніі.

Пападанні ўкраінскіх дронаў у некалькі дата-цэнтраў найбуйнейшай кампаніі Рунэта прывялі да таго, што адзін з самых папулярных яе праектаў «Яндэкс. Таксі» часова «абмежаваў падключэнне» патэнцыйных перавозчыкаў у Беларусі.

На гэта звярнула ўвагу Асацыяцыя перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў Беларусі. Як адзначаецца ў яе допісе, «гэта мера неабходная для забеспячэння стабільнай працы тых, хто ўжо супрацоўнічае з «Яндэкс.Таксі»».

«Як толькі ўсё адновяць, форма будзе адкрыта», — запэўніваюць у АПП.

Як піша Office Life, перавозчыкі з «Яндэкс.Таксі» пачалі пераходзіць у іншыя службы.

У профільных чатах абмяркоўваюць, што ў WB Taxi ўтварылася чарга на мадэрацыю. Маўляў, падключаюць літаральна па пяць новых партнёраў у дзень і цяпер разглядаюць заяўкі, пададзеныя яшчэ летам.

У кампаніі не сталі каментаваць «няпростую» сітуацыю вакол «Яндэкс. Таксі», дадаўшы, што «спекуляцыі ў дадзеным кантэксце недарэчныя».

У службе 7788 Office Life пацвердзілі, што прыток кіроўцаў таксі назіраюць з панядзелка, 12 кастрычніка.

«Тэлефануюць пастаянна, пішуць у мэсэнджарах. Як мінімум на 30–40% больш заявак, чым звычайна», — паведамілі ў кампаніі.

Там патлумачылі, што спачатку з такімі кіроўцамі заключаюць дамову, а потым іх яшчэ павінны ўключыць у рэестр. Але ўсё гэта займае максімум дзень-два. Абмежаванняў у службы няма — працаваць могуць кіроўцы, якія супрацоўнічаюць і з іншымі платформамі.

Са свайго боку дырэктар «Таксі 135» Кацярына Чарэтун кажа, што сітуацыя на рынку сапраўды выклікала сур'ёзную рэакцыю.

«Мы цяпер максімальна адчуваем прыток новых партнёраў — як індывідуальных прадпрымальнікаў, так і буйных перавозчыкаў. Каб аператыўна дапамагчы ўсім, нашы спецыялісты перайшлі на ўзмоцнены рэжым і падоўжылі працоўны дзень. Мы разумеем, што людзям важна працягваць працаваць і зарабляць», — удакладніла яна.

Паводле яе слоў, бачачы, што патрэба актуальная не толькі ў сталіцы, прынялі стратэгічнае рашэнне маштабаваць сэрвіс «Таксі 135» на ўсю краіну. У кампаніі лічаць, што іх уласнае тэхналагічнае праграмнае забеспячэнне «нічым не саступае «Яндэксу» як для кліентаў, так і для кіроўцаў і ўжо паспяхова пратэставана мільёнамі выкананых заказаў».

Прадстаўнікі сэрвісу «A1 Таксі» таксама заявілі, што працягваюць нарошчваць базу партнёраў і запрашаюць да супрацоўніцтва перавозчыкаў, уладальнікаў аўтапаркаў і прадпрымальнікаў, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі. Пры гэтым прапануюць супрацоўніцтва не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне. У кампаніі дадалі, што працэс заключэння дамоваў «ідзе вельмі актыўна». Дарэчы, «A1 Таксі» запусціла актыўную рэкламную кампанію, у якой падкрэсліваюць, што гэта «надзейны беларускі сэрвіс».

Хто яшчэ пацярпеў, акрамя таксістаў?

Таксама стала вядома, што 15 кастрычніка ў Беларусі перастаў працаваць сэрвіс «Яндэкс Панарамы». У прыватнасці, немагчыма паглядзець фота канкрэтнага месца на «Яндэкс Картах».

Паведамляецца, што на дата-цэнтрах «Яндэкса» страчана значная частка даных папулярных расійскіх адукацыйных сэрвісаў. І праз гэта няясная будучыня дзясяткаў, калі не сотняў, беларускіх рэпетытараў, якія супрацоўнічалі з гэтымі сэрвісамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲