29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын кіраўніка МУС узначаліў Цэнтральнае РУУС Мінска

10
Сын кіраўніка МУС узначаліў Цэнтральнае РУУС Мінска
Міністр унутраных спраў Іван Уладзіміравіч Кубракоў (злева) і намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска, начальнік крымінальнай міліцыі Уладзімір Іванавіч Кубракоў (справа).

Кубракоў-малодшы раней быў намеснікам начальніка гэтага ўпраўлення.

Уладзімір Кубракоў прызначаны начальнікам Цэнтральнага РУУС сталіцы. Пра гэта мінская міліцыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў — сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які ўзначальвае ведамства з кастрычніка 2020 года і мае дачыненне да масавых рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Кубракоў-малодшы раней быў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС, якое цяпер ён узначаліў.

У ліпені 2023 года сталяр-станочнік Аляксандр Баравік атрымаў адзін год калоніі агульнага рэжыму і штраф у 50 базавых велічынь (1850 рублёў) за «абразлівы» каментар у Telegram у адрас двух Кубраковых.

Яшчэ чатыры прызначэнні атрымалі палкоўнікі міліцыі. Дзмітрый Ясючэня стаў начальнікам Ленінскага РУУС сталіцы. Аляксандр Басаў — Маскоўскага РУУС. Дзмітрый Шолах — Савецкага РУУС. Дзмітрый Шумілін прызначаны намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲